Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  2. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  3. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  4. Путин вновь заговорил о «Новороссии» как «неотъемлемой» части России. Какие украинские регионы, по его мнению, в нее входят
  5. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  6. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  7. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  8. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  9. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  10. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  11. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
Читать по-русски


/

Расія гатовая да перамоваў па Украіне. Аднак іх перашкаджае праводзіць раней падпісаны Зяленскім закон. Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў у адказ на пытанне расійскага прапагандыста Паўла Зарубіна пра тое, як ён ацэньвае апошнія заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа наконт магчымай сустрэчы і перспектываў урэгулявання сітуацыі ва Украіне.

Президент России Владимир Путин. Фото: Reuters
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Фота: Reuters

Пуцін заявіў, што Расія ніколі не адмаўлялася ад кантактаў з ЗША, разарваныя яны былі, паводле яго, з ініцыятывы адміністрацыі Байдэна.

— З цяперашнім прэзідэнтам ЗША ў мяне заўсёды былі выключна дзелавыя, але ў той жа час прагматычныя і даверлівыя адносіны. Не магу не пагадзіцца з ім у тым, што калі б ён (Трамп) быў прэзідэнтам, калі б у яго ў 2020-м не скралі перамогу, то, можа, і не было б таго крызісу ва Украіне, які ўзнік у 2022 годзе, — заявіў Пуцін. Аднак нагадаў, што менавіта Трамп у свой першы прэзідэнцкі тэрмін увёў супраць Расіі на той момант самую вялікую колькасць санкцый.

Паводле Пуціна, Байдэн «падхапіў гэтую эстафетную палачку», чым прынёс шмат шкоды ў тым ліку эканоміцы ЗША. Забарона Расіі выкарыстоўваць даляр адносіцца менавіта да такіх рашэнняў, заявіў прэзідэнт РФ.

— Што да перамоваў, то мы гатовыя да перамоваў па ўкраінскай праблематыцы. Але тут ёсць пытанні, якія патрабуюць асаблівай увагі. Дзейны кіраўнік рэжыму ў Кіеве, калі ён яшчэ быў дастаткова легітымным, выдаў дэкрэт пра забарону вядзення перамоваў. Як жа цяпер можна аднаўляць перамовы, калі яны забароненыя? — заявіў Пуцін, маючы на ўвазе прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, прозвішча якога за ўсю размову ні разу не назваў.

Пуцін, «як юрыст па адукацыі», заявіў, што такія перамовы будуць лічыцца нелегітымнымі, «а значыць, і вынікі гэтых перамоваў можна будзе абвясціць нелегітымнымі».

Ён таксама сказаў, што «тыя, хто плаціць Кіеву грошы», павінныя змусіць адмяніць гэты ўказ.

— І думаю, што яму (Зяленскаму. — Заўв. рэд.) гэта зрабіць давядзецца. Але пакуль гэты дэкрэт не адменены, то казаць пра тое, што могуць быць пачатыя і, самае галоўнае, скончаныя належным чынам гэтыя перамовы, досыць складана. Нейкія папярэднія намёткі, вядома, зрабіць можна, але казаць пра сур’ёзныя перамовы ва ўмовах забароны з украінскага боку на гэтыя перамовы досыць складана, — заявіў Пуцін.

Што за закон?

Указ (які Пуцін назваў дэкрэтам) Зяленскі падпісаў у кастрычніку 2022 года. Ён уводзіў у дзеянне рашэнні Рады нацыянальнай бяспекі і абароны ў адказ на спробу Расіі анексаваць украінскія тэрыторыі.

«Канстатаваць немагчымасць правядзення перамоваў з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі У. Пуціным», — гаварылася першым пунктам у дакуменце. Таксама ва ўказе ўхвалялася рашэнне РНБА падаць заяўку на ўступленне Украіны ў NATO ў паскораным парадку.

Нагадаем, сярод галоўных патрабаванняў, якія называў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін для пачатку перамоваў, — нейтральны, пазаблокавы статус Украіны і прызнанне Крыма, Севастопаля, самаабвешчаных ДНР і ЛНР, Херсонскай і Запарожскай абласцей суб’ектамі Расійскай Федэрацыі «ў межах тых адміністрацыйных межаў, якія існавалі ў момант іх уваходжання ва Украіну».

Чытайце таксама